Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ліст

Сярэдняя: 4.5 (32 галасоў)

Хацела да цябе напісаці
На пялёстку ружы пахучай,
Але пялёстак мог згінуць
У пору буры грымучай.

Хацела да цябе напісаці
На скрыллі у матылёчка,
Але матыль умірае,
Як прыйдзе цёмная ночка.

Хацела я ліст паслаці
Праз ластаўку з нашага дома,
Але ж яна магла даці
Яго каму-небудзь другому.

І так дзянёчкі праходзяць…
Не маю яго як паслаці,
А ліст такі ўжо сардэчны
Хацелася напісаці.



Дзіўная рэч. Чым больш

Дзіўная рэч.
Чым больш праходзіць дзён з першага чытання, тым больш сур'ёзным выглядае для мяне гэты твор.

З ПАВ УК

Які ж гэта ліст, калі

Які ж гэта ліст, калі ружай
чырвонай, заходняй квітнее?
Калі матыльком не пільнуе,
а рвецца да вогніка – змея?

Калі ён ляціць так імгненна,
што ластаўке той не пад сілу?
Якой з яе хуткасцю неба
да глебы бліжэй, чым да млыну?

У ноч не убачыце ружаў.
І крылы зусім не патрэбны.
Дзянёчкі хацелі прымусіць,
Сардэчка пачула надхненне.

У вераса горкі смак лесу,
Пясок са спазненнем у часе.
І мёд цемны ў вулеі зрэшты.
.

Не хочацца ёй яго жаліць.

Ну не, дык не. Пайду ад

Ну не, дык не. Пайду ад ліха.
Але ж Вы Зося і майстрыха!