Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЛІХА. .. ЯНО – МАЁ ?

Сярэдняя: 4.1 (18 галасоў)

Прыцягнулась да мяне
Ліха ціхае…
Кажа: -Я – сябрО тваё,
Зла дам добрага…
Буду ворагам тваім тварыць ліха Я!
Буду злобішча рабіць тваім ворагам!

Буду гадасці дарыць
рознастайныя,
тым, хто коса паглядзіць,
ці,
замысле на цябе
ўрэднасць тайную…

Прыгалуб мяне ў душы,
дай у сэрцы месца!
Памагу – каго ўдушыць,
каго – ў магілку звесці…

Будзе Зло – вакол цябе…
Сам жа – ні пры чым будзь!
Будуць на цябе ў злабе,
але забаяцца,
без дазволу тваяго,
нават ціха чхнуць!

…усе мы – людзі-чалавекі
горасць маем ад кагось…
Але ж, з душы зрабіць калеку…
Ці, прыжыць у сэрцы Злосць…

Нядобра гэта…
Ліха – ў сэрцы…
Ці злобу у душы трымаць…
Такому чалавеку -
лепш хутчэй памерці!
Ці –
каб і не раджала яго маці!

Прагнаў я Ліха мацюкамі,
бо слоў звычайных не ўгледзеў.
Я памятаю, як Яно ўцякала…
Яшчэ падумаў – здохне недзе…

Дык не…
Знайшло прытулачак адразу!
Краіна ўся – ў Паскудстве, ды ў Злабе…
Бо, шурык-пан, прыгрэў заразу…
Цяпер
На Беларусі Ліха –
Само пануе, па сабе…
*+*
(28 ліпеня 2012г.)