Сваёй спакусаю салодкаю нябытам
Бялюткасць рухаў паланяе ўзімку…
Ты распранаеш неба як малітву,
Што шэпчуць вусны гукамі сюіты,
Той самай, меладычна-сумна-вольнай,
Што адвячоркам адлятае ў вырай.
Той некранальна-нерушна спакойнай,
Як снегавальс з адвечнага нябыту.
Спакусны след ваўчынаю сцяжынай
Праз багны страху давядзе да стомы.
Ты на дасвецці неба апранеш ў малітву
Пакінуўшы ўваход ў пустэльні Ноэ…