Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Л. Вершапаэма 10 гадоў

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Сонечным промнем памяць сплывае
За небакрай, дзе вякуюць анёлы...
Прывід твой, Л. як жар-птушка лунае
Каб нараджацца няўчас і бяз мовы.

Каб непагаслай паходняй праклёнаў
Тых, дараваных пракляццем кахання,
Зноў уваскрэслым пачуцццем нястомным
Дух гартаваць пакутай растання...

Дух гартаваць? Ці знядужаць і падаць
Палым анёлам да брамаў выгнання...
Там, дзе вытокі свае бярэ памяць
Сонечным зніклым праменнем кахання...

Дык не маліся, жарсць будзе нябытам,
І не прасі: што прыйшло - то тваё.
Ты, нібы дух, з пракаветнасцю зліты,
Па-над усім, прад усім і даўно.

Толькі ж... агнём неспатольнае смагі
Паляцца ўшчэнт жыцця берагі...
Толькі трыснёг і шыпшына на ране
Нашай (?) адвечнай (ня) шчасця ракі...

Ты нібы сонца, заззяла, каб знікнуць,
Спадчынай сталася цемрыва сноў.
Ноч, прывід твой, як Руслану Людмілу
Ветразем мрояў даруе наноў...

Дзесяць гадоў, запаветна пустэльных,
Мы аджылі,як аджыў той Агонь,
Што запаліў колісь душы няверных
Душы нясмелых, забытых багоў.

І вось цяпер, крочыш з ёй нібы Фенікс
Ўслед пакідаючы пёркі журбы..
Быццам надзея, што ты яшчэ зменіш
Дарэмна спажытыя ў смузе гады..