Напружылі
чуйны слых
Вушы зямлі — лакатары.
Праслухваюць
кожны ўздых
Стагоддзя дваццатага.
Ha падазрэнні —
ціша і гром,
Вясновыя навальніцы...
Чэрцяць крывую
ноччу і днём,
He могуць на міг спыніцца.
Ды раптам —
куды крывая паўзе?
Непрадбачаныя памехі...
Скасавалі
разлікі ўсе
Выбухі дружнага смеху.
А гэта што
за агністы след?!
I гэткага не прадбачылі:
Дзень і ноч
напаўняюць свет
Пацалункі гарачыя...
...Прабачце
за незвычайную навіну,
Тут ні пры чым лакатары.
Я на хвілінку
ў век зазірнуў,
Што шчаслівей дваццатага.