Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ластаўкі і вараб’і жыццёвая байка.

Сярэдняя: 4.7 (26 галасоў)

Вясною ластаўкі зляпілі
Гняздо пад крышай для сям’і.
Заўжды тут птушанят вучылі
І супакойна ўсе жылі.

Яны стараліся каб крэпка
Гняздзечка з гліны прыляпіць.
Няслі ў дзюбках гліну цэпка
Яе каб к даху прычапіць.

За ўсім вось гэтым назіралі
Два вараб’і, два лайдакі.
І план свой гадкі гатавалі,
Каб захапіць гняздо ў сям’і.

З гнязда іх яйкі павыкідалі
Закрылі сенам ўсё дупло,
Затым і ластавк заклявалі,
Каб не павадна жыць было.

А ластаўкі ляталі плача
І над бядой і над гняздом.
Асірацела іхня хатка
Прапаў іх вывадак з дабром.

Крычыць захопнік з крышы хаты
І ўсюды гадзіь пад сябе.
Каб птушкі бачылі і птушаняты
Што гаспадар ён у гняздзе.

Так шлі ў чужым гняздзе нядзелі
І кучу яек там зняслі.
Чарвей і молі многа з’елі
Набілі брухі як маглі.

А кара ўсёж іх там насцігла
Вось не ўмяшчаюца ў гняздзе.
Ў іх ад ежы бруха звісла
І паляцелі ўніз усе.

Мараль адна для ўсіх навек
Ў чужыя сані не садзісь
Бо бумеранг ляціць спрадвек
На зло сваё ты аглянісь.

17.01.2020 г.Лілія Воранава ( Журавінка)