На вясковай вуліцы
Ўсе да плоту туляцца.
Днём -- каб не раз'ехалі,
У ноч -- каб не "наехалі".
А ў нашай вёсцы -- лаўкі
Каля плоту, каля брамкі
І сядзяць на іх заўжды
Нашы бабкі і дзяды.
Днём вядуць яны размову
Пра дзяцей ды дзядзьку Вову,
Пар палітыку талкуюць,
Аб здароўі пагаруюць.
А як вечар надыходзіць
Лаўкі моладзь не абходзіць;
Дзядзькі і цёткі пайшлі спаць,
Маладыя -- пагуляць.
Смех ды жарты зноў ля лаўкі:
Весяляцца дружна дзеўкі,
А вакол іх дзяцюкі
Распусцілі языкі.
Хто пра што тут зноў талкуюць,
Усе навіны абмяркуюць
Ды разыдуцца па парах
Па ўсіх лаўках. Смех на тварах
Сімпатычных, закаханых,
Марай шчасця апантаных.
. . .
Вось каб лавак не было б
Сумна ў нас жыццё ішло б.