Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лаўлю — і не паспяваю...

Сярэдняя: 2 (1 голас)

Лаўлю — і не паспяваю
Занатаваць на паперы
Зорныя імгненні
Колераў, гукаў, рыфмаў —
Неспазнаных сігналаў
Ад космасу да душы,
Ад душы да Сусвету.
Яны бліскавіцай-імгненнем
Зачэпяць маю падсвядомасць
I няўлоўна знікаюць
Недзе ў прасторах вечнасці.
А мне застаецца толькі
Матэрыя
Маёй натруджанай думкі —
Як бляклы цень
Ад таго няўлоўнага,
Неспасцігнутага
«Я».