Быў старшынёю сельсавета
Маёрчык Мікалай калісь.
І вось якраз у тыя леты
Будоўлю лазні пачалі.
У чуткім часе лазня будзе –
І гэта радвала сяло.
Ішлі гады, чакалі людзі,
А лазні так і не было.
Рабіў турботы Мікалаю
Будоўлі тэмп, і ён віну
Валіў на іншых, моцна лаяў
Праўленне, Куксу – старшыню.
Змяніліся падзеі з часам –
І наш Маёрчык Мікалай
Стаў кіраваць ужо калгасам.
А лазня? – Лазня ... , як была.
1954, в.Зарэчка