Ледзьве сонца хмурынка заслоніць –
Памяняюцца фарбы крадком,
Па-інакшаму лес загамоніць,
I з-пад сэрца дыхне халадком.
I заўважыць цікаўнаму можна —
Зменяць рэчы сваю глыбіню,
Паўнагучнасць... Ступаць асцярожна
Ля вялікага трэба агню.
Недзе дрэмлюць пякельныя рэкі,
У якіх не злавіць акуня.
Эх, вы, людзі, эх, чалавекі, —
He парушце устойлівасць дня!