Легкай смугай туману вечаровай цішы,
Пакладзецца спакой на плечы.
Нутро разрываецца, моцна крычыць,
Бо нічога ўжо не лечыць.
Ты хацеў бы забыцца, ціхенечка спаць,
Але голас кажа ўпарта.
Што ніколі не зможаш адпачываць,
Бо твая галава- твае краты.
Шлях ты выбраў складанейшы, чалавек,
І пакуль яшчэ толькі пачатак.
Пазбаўляйся сваіх асабістых здзек,
Твая годнасьць- твой сьвету падатак.