Я трохі паблукаў па белым свеце,
Ды больш не ўбачыў гэткае красы.
Расчэсвае льняныя пасмы вецер,
Нібы дзяўчаты нанач валасы.
Нядоўга сонцу шчодраму кружыцца,
За сіні лес закоціцца цішком.
Засцелецца жыцця твайго сцяжына,
Як першым снегам,
белым ручніком.
Сумуе лён,
маркоціцца аб леце,
I светлы сум
чуйнейшым робіць слых.
Мелодыю вякоў выводзіць вецер
На звонкасрэбных
струнах ільняных.
мелодичное, цепляет
мелодичное, цепляет