Намалюеш памерлыя кветкі,
У абгорткі завернеш, сурветкі
Бо з крывёю на смак яны горкі.
Кратавіны з зямлёю ім лекі,
Адсоткі засталіся ад тых
Чалавекі імя было іх.
Ды цяпер кратавіны ці краты.
Будзе выбар пакуль не багаты,
А навінаў без вінаў чакаць?
Усё роўна зарэзаны таць
Сам калісці вам штосці адрэжа,
Лепей вуха мядзьвежжа
На якое берсЕрк вам не стаў.
Я хачу каб чацьвер
Днём Грымотаў паўстаў
І пагнаў вас да дзотаў
Мангал або літр
Бо на выбар: монгол ці вандал.
Лепей сідр.