Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЛЕС

Яшчэ не ацэнена

Рос за вёскай лес кудлаты,
Для дзяцей – свабодны лаз.
Меў дзiвосаў лес багата,
Чым i радаваў ён нас.

Лес дарыў нам таямнiцы,
Кожны сцежку сваю знаў.
А арэхi, а сунiцы –
Хто ў дзяцiнсве не збiраў?..

Нёс я ягады для мацi,
Поўны водару збанок.
Найвялiкшым было шчасцем,
Калi чуў:
- Дзякуй, сынок!

Гэта “дзякуй” акрыляла,
Памагло стаць на крыло:
На паэзiю натхняла,-
i натхняла, i спрыяла
У жыццi тварыць дабро.

Час прайшоў. i лес кудлаты
Пастарэў, што не пазнаць,
Але я ўжо тым багаты,
Што было з кiм сябраваць.