Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лес

Сярэдняя: 4.1 (14 галасоў)
Хутка змрок абцяжарыць
                               пчаліныя лёгкія скрылцы,
мёдам Лес набрыняе да сутвы нямых каранёў,
але —
Лес не нямы: і ў лісточку,
                                    і ў кволенькай жылцы
мова тчэцца лясная
                          з мільярдаў лясных галасоў.

Нават самы няздатны
і самы глухі з чалавецтва
зразумее яе
і забудзе, прасветлены ёй,
пра людскую душу,
што спазнала пакуты калецтва,
калі смагу спатоліла брата Іюды душой.


Сёння яму б споўнілася 53

Сёння яму б споўнілася 53 гады. Амаль мой аднагодак. А памер маладзейшым за мяне на шэсць гадоў.
Мне здаецца, што яны, з Талакі, як і Сяржук Вітушка былі нашымі сучаснымі Ікарамі.
Узялі на сябе больш, чым маглі. І, нават, на нейкі момант справіліся.
Такі лёс.

"Узялі на сябе больш, чым

"Узялі на сябе больш, чым маглі". Параўнанне Сыса з С.Вітушкам некарэктнае. ВІТУШКА -нават сляпы- змагаўся. А Сыс цягаў вёдрамі КАНЬЯК. Піў, гуляў,вёў разбэшчанае жыццё. Чытайце ўспаміны яго лепшага сябра-А. Глобуса пра Сыса:
" Сыс згуляўся, ён неверагодна хутка састарэў і памёр…
2003. Сыс і сабака
Сыс працягвае піць — не навіна. Сабака цапнуў паэта за вока — не дзіва. П’яны Сыс палез да цюцькі цалавацца, а той укусіў, ды так хвацкі, што вока на лоб вылезла. Цяперака паэт падобны да цыклопа. Аднавяскоўцы і браты па алкагалізаванай крыві цешацца: сабака застаўся жыць. Сыс не забіў кусачага звяругу, бо лічыць сябе вінаватым. Нахалеру было лезці п’яному да сабакі з пацалункамі?!" ВОСЬ ЯКІ ІКАР!!!

Сяржук,магу дадаць

Сяржук,магу дадаць шчэ:
Максім Багдановіч цалаваўся з маладымі дзяўчатамі-інтэлектуялкамі чахотачнага выгляду,так сказаць вёў "разбэшчанае жыццё". у разультаце - падхапіў ад іх чахотку і неверагодна хутка памёр. Васіль Быкаў хадзіў па вуліцам з дэманстрантамі БНФ без
уцяпленя шыі шалікам,як рэзультат - прастыў і памёр і т.д.,і т.д.

Алег, ні Максім Багдановіч,

Алег, ні Максім Багдановіч, ні Васіль Быкаў НЕ ЦАЛАВАЛІСЯ З САБАКАМІ, як Сыс. так што -"дзьве дзюркі ў носе і дыспут сканчалося"

Сяржук,ты напэўна у шурыка

Сяржук,ты напэўна у шурыка набраўся вопыта размовы з субяседнікам? шурыку задаюць пытанне,ці кажуць нешта,а той лепіць у адказ нешта ж быццам бы і лагічнае,але,ні ў якім чыне не адносячаяся да прадмету размовы у сэнсе даць адказ.
Так і ты... Я разі дзесь казаў пра сабак і тых маіх землякоў,аб якіх ты зараз пішаш?
я ж табе пра неспавядзімыя шляхі чалавекаў,а ты глузд нейкі нясеш...
Скажы,будзь ласкавы,а ці завёў бы ты размову пра сабаку,якая пакусала нейкага іншага п'яніцу,а не Сыса? А такіх пакусаных,п'яніц,процьма... дык табе чамусьці нецікавы гэтыя дастойныя простыя беларускія хлопцы,якія пасля дбайнай працы дбайна напіліся і дбайна палезлі цалавацца з сабакамі! Ну з кім ім шчэ,п'яным,цалавацца?
Бывалі і іншыя паэты,якія па п'яні да сабак лезлі,памятаеш,адзін так і лез да сабакі і крычаў ёй (яму,бо -)-Дай лапу, Джым! вось так і крычаў: - Давай мне сваю лапу,на шчасце,Джым! і напэўна ж лез цалавацца... а потым павесіўся,калі зразумеў што з Джымам цалаваўся... Во як бывае. і шчэ многа розных гісторый ведаю,будзе час,распавядаю. Бывай.

Дадам больш. Быў час, калі не

Дадам больш. Быў час, калі не толькі ўсе Рымскія Імператары, але і я ляжаў у калысцы абкаканым. Я ўпэўнены ў гэтым. Проста не памятую. Не было побач Глобусу нагадаць, што Янка Купала, і ён сам самазабойцы, можа толькі з рознымі тэрмінамі самапакарання.

Нырка: "Быў час, калі не

Нырка: "Быў час, калі не толькі ўсе Рымскія Імператары, але і я ляжаў у калысцы абкаканым". усе мы былі малымі. А тут размова не пра немаўлят, а пра чалавечую дэградацыю Сыса. І вы тое аніяк не адбеліце -хоць напішаце тут тысячу прыкладаў, як "какалі", акрамя рымлянаў, малы Герадот, Сакрат, Буйніцкі Алег і гд.

добра, добра...

добра, добра...

Больш за чвэрць стагоддзя

Больш за чвэрць стагоддзя таму і я на вясковым вяселлі размаўляў з незнаёмым сабакам на адлегласьці выцягнутай рукі сваёй ад яго выхаду з будкі. Мне пашанцавала проста, што ён сядзеў у будке і слухаў. Вялізны такі. Ён ледзь у тую будку залез. І вакол нікога не было той ноччу. Мяне выклікала на спаборніцтва па піццю гарэлкі адная дзяўчына з сяброўкай, і я не мог спасаваць. Ужо потым яна мне паведаміла аб тым, што сабе налівала ваду.
Тое, што для Глобуса было гульнёй, для Сыса было ўсур'ёз. Або наадварот.
А я пасля размовы з сабакам ужо мала што памятаю з таго вяселля...І пасля прызнання дзяўчыны ў гарэлачных гульнях нашыя адносіны з ёй вельмі хутка скончыліся.
Вось так, Сяргей, я разумею Ваш каментар.

Вы ж, Франак, не палезлі

Вы ж, Франак, не палезлі цалавацца да таго вашага сабакі. дык пра што тут вярзеце? "Тое, што для Глобуса было гульнёй, для Сыса было ўсур'ёз". Што ўсур'ёз? Прызнанне ў каханні сабаку?! Намёк, што сыс быў і заафілам. А тое, што сабака выкусіў яму вока, абараняючыся ад такога "кахання", -ФАКТ

Слухай,вожык,табе ж Франак

Слухай,вожык,табе ж Франак распавядаў,што піў ён,у адрозненні ад сяброўкі сваёй, не ваду, а гарэлку. А гарэлка наша,сацыялістычнага періяду,ці эпохі шурыка,гэта ж такая магучая ДРЭНЬ! што пасля яе чамусьці цягне цалавацца з сабакамі. Ну, выпіў Франак і потым,шчоўк!,і ён ужо ня мог разабрацца,дзе сяброўка - дзе сабака...
Вось і Сыс, надрынсысіўся гарэлкі і здалося яму,што кабета гэта,а не сабака...
Ды і мы з вамі самі не бачылі,як было на самой справе у Сыса...
Можа й і не сабака гэта была,а кабета,таксама упіўшаяся да сабачага аблічча...
і ў якісь момант,раптпм,Сыс ацвярозіў,на нейкі момант... Далей няведама.. ці то ён думаў,што з сабакай цалуецца,і раптам бачыць - кабэта алкашнага выгляду... ці,думаў - кабэту цалуе і,раптам, бац! -а гэта псіна аблезлая... вось вока яго,добра шчэ,што адно толькі,на лоб і палезла,і выскачыла.. Вось якія думкі прыйшлі да мяне ў маскатырку,калі я уважліва пагледзеў ваш навуковы Дыспут.

Я не ведаў такіх

Я не ведаў такіх падрабязнасцей і ў мяне няма падстаў верыць Вам хаця б таму, што ў нас з Вамі розныя погляды на белую і чорную гадзюкі.