Лес сухі Не знае лета. Не заплача аб ім восень. Лес сухі ніколі болей Не сасніць сваёй вясны... Снега шчодрасцю сагрэты, Ён – нібы з крыштальных кросен. І вятры пачуўшы волю, Для яго пяюць адны.