Высакародны лес,
Лёгка з табой сустрэцца,
Ад цеплыні тваёй
Шчырай душы
Сагрэцца.
Глыбакадумны лес,
Добрую памяць маеш:
У глыбіні сваёй
Чулай душы
Трымаеш
Голас дзіцячы мой,
Што да сяброў галёкаў,
I галасы дзядоў,
Продкаў маіх далёкіх...
Дзякуй, вялікі лес,
Што памагаеш столькім,
Цяжка падчас,
але
Ты застаешся стойкім.
Помнім, заступнік наш,
Як ратаваў ты многіх...
Кланяемся табе,
Кланяемся мы ў ногі!
...Быццам на плаху – лес,
Часта йдучы на дровы,
Цалкам за наш прагрэс
Легчы касцьмі гатовы!
Ды азарыў зарой,
Час асяніў нас ветрам,
Каб ачышчалі мы
Праўду, як лес – паветра,
Каб і нашчадкам так
Лёгка было сагрэцца
Ад цеплыні таёй
Не сэрцавіны –
Сэрца!