Мякка сцеле луг шырокі нам у ногі травы, кветкі... Рэчка - раптам! Мы і лодка. У вачах тваіх аблокі расцвілі святлом прыветным.
Хвалі рэчкі з берагамі перашэптвацца ціха. А над лодкаю, над намі белым ветразем кругамі ў вышыні плыве бусліха.