Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Летанастала

Сярэдняя: 2.2 (6 галасоў)

У шкарпэтках і швэдры пуховым спаць сёлета цёпла.
Трэба толькі з-пад коўдры і трох-чатырох пакрывалаў
не высоўваць "вытокі сугрэўныя" — выдыхаў "соплы" —
каб стварыць унутры ратавальнае "летанастала".

І пры тым спадзявацца — наіўна, аднак, апантана:
ноч міне — і, нарэшце, пагрукаўшы нечым у сенцах,
у чарговы, чаканы да дрыжыкаў, чэрвеньскі ранак,
пашкрабецца заспанае сонца "і ў наша акенца".

Уварвецца, абдыме, як роднае, і... расцалуе,
і пакліча на рэчку: "Угрэла? Гайда асвяжацца!"
І суцешыць усіх, хто на лета "зімовае" злУе
кардынальнаю зменай касцюмаў і арт-дэкарацый!

І зайграе на хвалях, бы зграйка малькоў мітуслівых,
І спатоліць душу "сонца-пырскавак" пеністым душам...

Ну памарылі — й годзе!
Бо сёння —
ізноў
"не Мальдзівы":
парасон,
паліто,
нагавіцы...
І шапка — на вушы.))))

18.06.2017