Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

лета

Сярэдняя: 4.1 (128 галасоў)

А неба па квадратах,
хвастала як з вядра,
страляла аўтаматам
разрэджанага шкла.
Іржала звонка лета,
Ў асфальт стучэў гарох,
і сонца зрэдзьчас светла
Смяялася скрозь змрок.
А цемрадзь знікла ўлева,
святлом з’явіўся мір,
такая вось залева,
вар’яцкі бамбардзір...



Сярэдняя: 4.4 (138 галасоў)

Гэта лета прайшло назаўсёды,
Гэта лета ў сэрцы маім.
У небе хмары вядуць карагоды,
Навяваючы мне ўспамін.

Успамін пра былое каханьне,
Успамін пра мінулыя дні.
Гэта нібы начное блуканьне,
Праз імглу, дзе гарэлі агні.

Колькі момантаў зноў перажыта,
Сэрца б’ецца хутчэй у грудзях.
Колькі дзён назаўсёды забыта,
Попел часу застыў на вачах.

І жыцьцё прабягае няспынна,
Гэта лета ў сэрцы маім,
Яно будзе заўсёды гасьцінна,
У душы саграваць успамін.



Сярэдняя: 4.2 (49 галасоў)

Ўсё навокал зелянее
Пабялелi толькi нiвы
Нiбы хмаркi ў сiнем небе
Гэта жнiвень, гэта жнiвень

Паглядзi, ўжо рабiна
Чырванее сарамлiва
А ў садах сiнеюць слiвы
Гэта жнiвень, гэта жнiвень

Ў жнiўнi кожны з нас багаты
Сыты нават i лянiвы
Поўны стол у кожнай хаце
Гэта жнiвень, гэта жнiвень

Лета месяц ты апошнi
I зусiм не ганарлiвы
Уздыхнуць спакойна можна
Як стаiць на ганку жнiвень

Халады яшчэ далёка
I таму такi шчаслiвы
Выйду ў поле i галёкну:
Я цябе вітаю, жнiвень!



Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)

А вось і жнівень на парог
Ступіў, як кум, багаты, шчодры.
Прынёс туман грыбны ў лог
І з росаў вытканыя коўдры.

Рыжышчы голыя і пах
Свежападсушанага зерня,
Смак папяровак у садах
І ўспамін, што час не верне.

Спякоту дзённую, як хмель,
Што песціць зрэдку гэтым летам.
З кудлатай пожняй, нібы чмель,
Пад ёрш падстрыжаны палетак.

Буслоў, што зграямі здалля
Над полем кружацца так файна...
І, нібы ветразь карабля,
Плывуць аблокі над камбайнам.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117080802178