Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лета хутка ідзе ў восень

Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)

Лета хутка ідзе у восень
Ад зімы да вясны, як год.
Вершаліны у небе сосен
Не дастане ніколі чарот.
Рака не зробіцца морам,
а гады ператворацца ў век.
Увальецца сягоння ва ўчора,
зноў народзіцца чалавек,
каб калісці пайсці ў вечнасць,
адшукаць сваё месца на зорках.
Пакінуць жыццё недарэчнасць,
але ўсё было учора і толькі .
Зімы, вёсны ў часе імгнення.
Бяжым у мітусні кудысці,
пустазелля кідаем насенне,
а вырасце,як з яго выйсці.
Вершаліна сасны да аблокаў,
чарот ля зямлі шапацеў.
Камусці на свеце горка,
што поўз праз жыццё не ляцеў.
І можа ў апошні час
Пакаяння сляза задушыць.
жыццё кінастужкай ураз
з душою ў вечнасць рушыць.