Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяна Станюш

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

У багатых вілы і палацы,
Маёмасць беднага- каморка,ложак.
Дзесці зіхацяць агнямі пляцы,
А нехта збіў свой ганак з дошак
Ды толькі боль аднолькава засверліць,
І плоць аднолькава трухнее,
І толькі той,хто ў вечнасць верыць,
Шанс безсмяротнасці займее.
Паваліцца адзін пад плот,
Другі-у шыкоўнай дамавіне.
Ніхто з іх не адчыне рот,
Інедры над сабой не здзвіне.
Кагосці ўспомняць дзеці,унукі,
Але яны тут ,як усе не вечныя,
А дзесці падграбаюць рукі
Зямныя скарбы не дарэчныя.
Адзін у плітах мрамарных ляжыць.
Цяжарам ён на грудзі лёг,
Другі пад бэзам ціха спіць,
А для дваіх адзіны Бог.



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Белы квадрат не быў бы квадратам,
каб не суседнічаў з чорным.
Свабода дзякуе кратам,
раўніна мясцовасьцям горным.
Каб не гора,хто б шчасьце пазнаў?
Атэіст падзякаваў Богу:
Каго б без Цябе адмаўляў ?
У бездарожжы шукаем Дарогу.



Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Двое сляпых у адчаі прычыталі:
Памілуй нас,Давідаў сын.
Цізможыш зрок нам даць?пыталі,
Застаўся шанс у нас адзін.
Спытаў Хрыстос:Ці верыце ў гэта?
Не бачылі вы з нараджэння.
Верым у цябе ,Уладар сусвета.
Ітут жа цуд прыйшоў імгненна,
Святло ўбачылі нарэшце.
Па веры іх ім дадзена было.
Прыйдзе і да вас яно,паверце,
Як да дваіх сляпых прыйшло.



Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Бывай,знаёмы мой,бывай,
Сустрэчы нашы зрэдку ўспамінай,
Калі мяцеліца і стужа,
Калі вясна расплёскаецца лужай.

Бывай,каханы мой,бывай,
Каханне наша зрэдку ўспамінай,
Калі заходзе сонца,вечарэе,
Калі чырвона ружа заквітнее.

Бывай,далёкі мой,бывай,
Прысніцца хай калоссяў ураджай.
Жнівень напрарочыў нам растанне,
Холадам павеяў раптам з рання

Шкада,што восень не паспелі
Сустрэць з табою.Адляцелі
Нашы журавы ў край далёкі.
Сумотна слёзы пакаціліся на шчокі.