Сонейка так і пячэ праз фіранку,
няўмольна нас смажыць з самага ранку.
Ты - як Бейонсі, я - быццам Джэй Зі,
і не ўратуюць нас жалюзі.
Пасуюць брыльянты да цёмнае скуры.
Грабемся ў гародзе з табой, нібы куры,
патас з глямурам тут недарэчныя.
Ісціна ёсць абсалютна бясспрэчная:
летні дзень корміць, бывае, ўвесь год,
але ад таго можа вырасці горб.
Джэй Зі з мікрафонам, а я, бач, з рыдлёўкай.
І як гэта лёс так вывернуў лоўка?
Белыя потам кропяць плантацыі,
А чорны пяе ім з радыёстанцыі.