Лета вятрыскам суворым, вільготным
Кранаецца рэхам паўднёвай вайны.
І тыя, хто быў, маладым і нязгодным --
Ліпень ўсё роўна забраў да пары.
Быццам цівкі, нябесныя кроплі,
Дзідамі б'юць па вачах і душы...
Гінуць і тыя, хто ў д'яблавых зводах
Крочыць ардой пад сцягам чужым.
А на арэлях нябесных палацаў,
Там, дзе вякуе анёлаў святло,
Вагі хістаюцца зорак праклятых,
Зорак Крывавых, як багны віно,
Што скаштавала Зямля неаднойчы,
Смерцю сыноў ад Юдаў з масквы.
Ліпень з Усходу шалёна рагоча
Новым павевам старое арды.
........................................
Недзе ў прасторах, бясконца далёкіх,
Недзе у грудзях матуль і бацькоў
Чуецца шэпат апошні, трывожны:
"Даруйце, што я навечна сыйшоў"...