Выйду ўранку,
Пастаю на ганку,
Пагляджу навокал,
На аблокі зірну вокам,
А пасля – на сонца,
На прастор бясконцы.
Удыхну паветра
На поўныя грудзі.
Парадуюся лету,
Гэтак жа,як людзі,
Што ідуць ля ганку
На работу зранку.
Разам пайду з імі
Сцежкамі аднымі.