Я бачыў вобраз твой у сне адно імгненне
Я чуў лагодны шолах жніўя з вусн тваіх
Згубіўся ў мроях і забыўся ў летуценні
Крывя застыла – не магу зрабіць уздых
Гляджу табе ў вочы я закрытымі вачыма
І бачу чысціню байкальскай глыбіні,
Блакіт нябёсаў па-над знойнаю пустыняй,
І Веліч Годнасці Вельможнае Княжны
Салодкі водар кветак майскае чаромхі,
Прачнуцца не дае, вядзе табе ў след
Праз багну гразкую чужой вясны ўвонкі
Ў край чароўных сноў дзівоснае кабет...
Між мноства маладзіц – адная зорка
Сыйшоўшая з бязмежнае сусвету вышыні
Маланкай-бліскавіцай з громам звонка
Разбіла абарону мудрагелістай любві…
Разбіла і сыйшла... Куды, навошта?
Пакінула свой бездакорны вобраз ў душы,
І апусцела сцэна, і балюча трошкі
І зноў гуртуюцца ў нябёсах крумкачы
Самотны золак новага світання
Прамень пяшчотны цела абудзіў
Здаецца як заўжды, але ў растанні
Душа! І сэрца чыніць думкам супраціў!
І з’явішся ты музай сна майго наяве
Каб рэчаіснасць флэшам асвятліць,
Запал пачуццяў жарсткіх распаліць
І сплавіць дзьве душы ў гарачай лаве
Ты скажаш “так” і зробішся навекі
Маім святлом у штодзённай мітусні ,
Сяброўкай вернаю, і морам тым,што рэкі
Майго кахання будуць напаўняць заўжды.
2010