Дзень бывае ў школе,
Два зусім не йдзе.
Брындае па волі
Невядома дзе.
Ці ляжыць ў пасцелі,
Нібы той мядзведзь-
Вочы ссалавелі,
Боль у галаве.
Вылезе з пасцелі
Гляне за вакно:
Далі зацямнелі-
Цягнецца ў кіно.
Лыпае да стомы
і да болі воч,
Вернецца дадому,
Як настане ноч.
Папрацуе лыжкай-
Валіцца на бок,
і не гляне ў кніжку
Гэты лежабок.
Прыйдзе ён у школу
На чацвёрты дзень-
Тупіць нізка голаў
За спіной дзяцей.
Толькі возьме кніжку
Паглядзець урок-
Пазяхае Мішка,
Дрэмле разумок.
Вызаве настаўнік
Адказаць урок-
Схіліць Мішка станік,
Апускае зрок.
і маўчыць - ні гуку,
Нібы ён знямеў.
Так па ўсіх навуках
Двоек шмат займеў.
Дзень бывае ў школе,
Два зусім няма:
Брындае па волі,
Траціць час дарма.
1970