Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

A lіmіne

Сярэдняя: 1.7 (3 галасоў)
Невясновае паветра. Халодная прастора. Я іду па дарозе. Шукаю прыстанак. У душы вар'яцеюць шалёныя хвалі мора І хістаюцца іскры выбухоўных маланак. Contra spem spero. Я па крузе блукаю, здаецца, у стоме. У пустэчы гучыць немы голас мой. Марны лямант у пустыні. Дрыжаць далоні. Зводзіць з розуму супакой. Dum spіro spero. Незнаёмец, прашу, ты грамчэй пазаві. Я прыйду да цябе скрозь зацвілую золь. Стану побач ціхутка. Зірнем візаві - І пазбавіцца моцы заінелы боль. іn spem adductі. Поплеч, поруч вярнемся ў пенаты. - Трымай сэрца. Прайдзем праз імглу? Лёс не ўвозьмецца блытаць карты. Я не знікну. Не прывід. Я не памру. іn has spe vіvo. ___________________________________________ Contra spem spero — без надзеі спадзяюся. Dum spіro spero - пакуль дышу - спадзяюся. іn spem adductі - акрыленая надзеяй. іn has spe vіvo - гэтай надзеяй жыву. Nike Zoom Kobe Icon