Ліпень. Спякота сонца агня.
З неба ліецца
Магма цяпла.
Коўдра квяцістасці
Летняга дня
Вочы заплюшчвае
Болем святла.
Час спатыкнуўся.
Разбіўся і знік.
Нібы праклён
Навеў чараўнік.
Рэшткамі
Рэха парэзаных сноў
Віруе-бурліць
Каламтуная кроў.
Мройлівы
Стогн, як чаканне вады,
Стомленым подыхам
Знікалай вясны
Толькі ў мінулым
Напіцца дае
І праз імгненне
Ізноў растае.
Ліпень
Спякота, паветра ў агні.
Мройлівы дзень
У самотнай душы,
Коўдрай ахутанай
Спечаных хмар,
І падгарэлых
падсмажных мар.