З апошнім вас ліпеньскім днём! Што смажыць каштаны гуляючы. І сонечным узбітым жаўтком Намазвае дахі,як сандвічы.
Ён горача плечы кране, Лавінаю ліўня астудзіць. І неяк шкада стала мне, Што ліпеня заўтра не будзе..