Хутка лiпы адцвiлi.
Лiпеня палова
праляцела, не вярнуць гэтую пару.
Падалося мне, што Мiнск пахне адмыслова:
водар хлеба, нешта йшчэ паплыло ўгару.
Дзе цукерак чутны пах, дзе - дражджэй i пiва.
Я праглытваю слiну (пахне кiлбасой).
Там шампанскае вiно дражнiцца гуллiва,
тут - ад печыва iду, нiбы сам не свой!
Мне вядомы жорсткi пах трактарнай "лiцейкi",
"прэпараты" лекi мне шлюць праз камiны,
толькi ў гэтым нешта ёсць, быццам прысмак нейкi,
без якога б я не быў лiпамi п'яны!
09.07.2015