Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ліс

Яшчэ не ацэнена

Ля сініх водаў затуманенай ракі,
Дзе прамяні яшчэ паветра не прагрэлі,
Хадзіў па мокрым моху ліс, але які!
Кавалкі поўсці нібы недзе абгарэлі,

Крывавых плямаў на баках і галаве
Хапае, быццам гэтай ноччу была бойка,
І кроплі чырвані на ранішняй траве
За ім блішчаць, сліна цячэ, худы як хвойка.

Ён быў нядаўна самым спрытным за ракой,
Выпрабаваны быў марозамі і бурай,
Хто б мог падумаць, што сыдзе яго спакой
І прыйдзе боль з пякучым холадам па скуры.

Хто б мог падумаць, калі ён за мамай бег
Ў часы пушыстага лісінага маленства –
Што на рудую галаву нібыта снег –
Ўпадзе, прычэпіцца праклятае шаленства.

І хутка бегаць – што ёсць сілаў – і крычаць
На страшнай, гучнай неўласцівай яму мове,
То хоча скокаць ці то ўкопаным стаяць,
Пясок глытае і траву адначасова.

Зялёна-жоўты каламутны яго зрок
Ужо зусім лісіным шляхам не кіруе.
Баліць усё, ківае звера з бока ў бок.
І быццам неяк ён апомніцца спрабуе,

І быццам нейкі лнцужок яго вядзе
Па нешырокай натаптанай шэрай сцежцы
Туды, дзе пахне смачным дымам, – да людзей.
Мо тут ратунак ад бяды знайдзе нарэшце.

З крывавым следам і хрыпеннем падляцеў,
Пагрыз платы - падраў-паеў сухога дрэва.
І ўрэшце рэшт знайшоў ратунак, як хацеў:
Ад гучных стрэлаў боль сышоў пад стогны-спевы.

Ў вялізным летапісе з’яваў і падзей
Ля сініх водаў, затуманеных бяз меры,
То будзе першы запіс справы ад людзей,
Што прынясла карысць забітым стрэльбай зверам.



Баліць усё! Кідае звера аж

Баліць усё! Кідае звера аж любов...
Вонь так от прама вас шануе, лісяняты.
Тут е памылка, міленькая Ганка.
Мо, Васюковіч, га, ты?

Бо, ну, чаво "ківае" там хтось?

Васыль Брытва