Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ліст.

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ліст.

Жахаюсь я, як сьвеце наш гудзе,
Як скаланаецца ён глебай і паветрам…
Бо мроіва жыцьцё наша ідзе,
А цень яго хаваецца да нетраў.

Ступенькі дзьве яно гэта жыцьцё
І немаўлят у прыступках забаўляе,
А нас яно загортвае ў лісьцё,
Ці палятаць на крылах падымае…

Жахаюсь я, як сьвеце наш гудзе,
Як скаланаецца ён глебай і паветрам,
Як чалавек ступой цяжкой ідзе,
Як ён яго рабуе на патрэбы.

Жахаюсь я: бо мроіва жыцьцё,
Мігціць яно ды цягне на падманы
І я яго, найменьні ад дзядоў,
Вось гэтымі радкамі збараняю.
-10.04.16.