Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ліст беларуса

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Мы з вамі продкі, з вамі будзем,
І вашу думку падтрымаць
Нам нескладана, бо мы людзі.
Нашчадкам хочам мы сказаць:
Гісторыя і мова наша-багацце.
Ведайце ўсе. І наша будучыня, маці –
Усе мары, што мы бачым у сне.
Нашчадкам сэрца адкрываем,
Чакаем змен у лепшы бок,
Аброднай мове сваёй дбаем.
І дапаможа ў справах бог.
Я ўдзячна тым, хто шмат стагоддзяў
Змагаўся з ворагам за Русь.
Вайны ня трэба болей. Годзе!
Няхай квітнее Беларусь!

23.11.2007