Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЛІСТ ДА ПАТУХЛЫХ ЗНІЧАК

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

ЛІСТ ДА ПАТУХЛЫХ ЗНІЧАК…
Маме маёй Матулі

Я трымаю ў руках твой льняны сувой
І пішу да цябе ліст, Мама маёй Матулі…
Вечар раскрыліўся над маёй хатай,
Дробны дождж засцілае шыбы,
Я трымаю ў руках тваю спадчыну…

Ты сеяла… і вучыла сеяць мяне,
Ты ткала і вышывала крыжыкам…
Крыжык на сарочцы, крыжык на целе,
Крыж на вясковым цвінтары…

Я сею жыта і збажыну,
Ды збіраю ўраджай – суквецці дзікага палыну.
Кудзеля мая поўніцца чорнай кастрыцай,
Але я праду з яе белую ніць.
Кволую, танкую!..
Даўгую?..
Вецер ірве мой каляндар –
Травень, лістапад, люты…
Жнівень мой выпаў з калаўроту часу,
Жыта маё не саспела…

І сёння я пішу ліст у Вечнасць,
Ліст да патухлых знічак,
І вучуся ставіць свой подпіс крыжыкам, –
Так, як рабіла гэта ты, Мама маёй Матулі.