Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ліст ў калісьці

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ліст у калісьці
Я табе не пісала,
Што дождж барабаніў па лісці.
І што сум барабаніў па скронях, як дождж.
Я пішу табе ліст у сваё дарагое калісьці.
Ты прыедзеш---
На крок ад маршруту здарож.
Бачыш: вырас наш клён,
Восень грэецца ў барве лістоты.
А ў сэрцы тваім
Ці гарыць хоць іскрынка цяпла?
Мне здаецца,
Што там , у цішы, каля нашага плота
5
Мая шчырасць і светласць навек адышла.
І ўжо не ўваскрэсне, магчыма, ніколі,
І ўжо адбалела
І,здасца, зусім не баліць.
Супраць волі свае, супраць цвёрдае волі
Адкахала цябе, адасніла,
Хоць сэрца шчыміць.
Ты здарож на сцяжынку маю
Для сябе нечакана.
Там не знойдзеш мяне ў пустаце,
Дзе вятрыска пяе.
Голас ціха пакліча тужліва ў барве:”Каханы!”
І лістота, як птушка,
Зляціць ў далоні твае.