i зноў лiстае восень лiсце
i гасiць дождж рабiн кастры,
А ля муроў, як i калiсьцi,
Гуляюць рыжыя вятры.
А на шашы – равуць машыны,
Нас за маторам – не чуваць;
А неспакой i крык птушыны –
Гатовы высi разарваць!..
Чаму ля храмаў столькi птушак, –
Павiнна ж болей быць людзей?..
А можа, гэта – продкаў душы,
Якiм сабрацца няма дзе?..
Пералiстае вецер памяць.
i замяце сляды кастроў.
Ды будуць птушкi баль свой правiць,
Як i калiсьцi, – ля муроў.