Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Літоука

Яшчэ не ацэнена

ЛІТОЎКА
Над хваляй дробнай і імклівай
І асокай,што ўся ў расе,
Звісае голле вольх лянівых,-
Літоўка чэрвень тут пасе.
Туману ранішняга хмарку
Не здужаў ветрык разагнаць.
Вясёлкі ў сонца промнях аркай
Над плёсам сцішанным вісяць.
Ваду крануў рукой нявінна,
І мой погляд упаў туды,
Дзе ў кветках уся ішла дзяўчына
На самай роўнядзі вады.
І спрыт яе,і сіні вочы,
І твар,знаёмы мне такі,-
З ёй спатыкаўся ўжо аднойчы.
Мяне ты,мроя,не пакінь.
Пастава лебедзя і лоўкасць,
Бялесасць кос і тонкі стан,-
Гэта была сама Літоўка,
Што ўжо прыходзіла ў снах.
Той сон змяшаўся з чыстай явай.
Я ўтароплена глядзеў,
Як прыгажуня ўміг прапала,-
Толькі вянок плыў па вадзе.

Литоўка-возера у Наваградскім раене