Мяне, чужаземца, зімой запрасілі
Чытаў каб вам вершы мае
Стаў я перад класам. І ў пaмяці ўсплылі
Імёны жывых кутерье.
Армані, Вэрсачэ, Рабанн, Валянціно
Калье незабыўных імён
Пад вальс Мендэльсона праносіць дзяўчына
Уборы як мара, як сон.
Ідзе над зямлёю, бы тая Мадонна
Надзея, Любоў, Наталі
Я многіх сустрэў у ліцэі сягоння
У Мінску на роднай зямлі.
Дай Бог жа і вам, ці мо' вашым уборам
Убачыць Парыж, Бярлін, Рым.
Прыгожыя строі вам будзе ня сором
Паказваць Эўропе ўсім.
Каб зноў ажылі Радзівілаў Барбары,
Што некалі тут каралі
Сабе выбіралі да густу у пару
На славу радзімай зямлі.