Няўлоўныя повязі часу,
Непрадказнага лёсу шляхі…
Не народжаных поглядаў завязі
Завязаных у смуткаў мяхі.
Не сустрэчы ўспамінаў і згадак,
Не пачутыя крокі вясны…
Не бялюткасць гарэзніц-маланак
Паланяе самотай красы.
Не прамоўленых словам пагляды,
Не гаючых мелодый ракі…
Не журботныя ў вечнасці ляды
Паядналі жыцця берагі.
Няўлоўныя прыцемкі свету,
На якім ты як жвавы матыль
Не пакінеш да скону планету
Знітаваны з мінулым ліцьвін.