Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Луг нагрэты пад вечар ачах...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Луг нагрэты пад вечар ачах,
I прыціхла рака Бяроза.
Нешта позна няма драча,
Мо прыстаў у даўгой дарозе.

Ён здалёку ідзе пехатой,
Узляціць над ракой ці морам.
Лугавы яго цягне настой,
Там з ім травы і птушкі гавораць...

Пад нагамі свая зямля,
А на лузе так росна і ціха.
Ныюць ногі,
З дарогі баляць.
На карчы драч падрэмле крыху.

Праскрыпіць ён драздам уначы,
Як адыдуць стамлёныя ногі:
— Я жыву на карчы,
Я жыву на карчы!
He забыў я дадому дарогі.