Лухта.
Сьляпому - красуню,
Глухому - цымбалы,
А хціўца ж, да ўлады,
Быць блізка надалі;
Каб было вясельле,
Каб людцы скакалі,
Каб маною хвалебнай
Тых хціўцаў услаўлялі,
Каб хціўцы-уладцы
Пітво шчадравалі
І наша, тым часам,
Жытло рабавалі.
Жыцьця майго святу
Лухта непатрэбна;
І з багацьцем, што крадуць,
І з убоствам ганебным.
-11.03.17.