Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЛЯ ГРУБКі

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Сцюжны вецер закрывае Шэрай шырмай далячынь, Я пад дровы падкладаю Смольных некалькі лучын. і палаюць зорка дровы, Што вясною накалоў. іх прывёз з тае дубровы, Дзе ў вайну траплялі схоў. Помню я -калі б, адкуль бы У дуброву ні зайшоў, Грэўся тут пячонай бульбай, Радваўся цяплу кастроў. Сопкай бульбай пачастуюць - Зараз цягне да вады. Добра помню й зараз чую Пах і смак тае яды. Грубка грэецца паволі - Ва ўсім доме цёплы дух. Бульбін дзесяць ці мо болей На гарачы под кладу. Ёсць скаромнае ... не ўволю... Бульбу высыпаў на стол. Нешта ж ёсць такі ў расоле, Што смачней за ўсё - расол. Сцюжны вечар. Цёпла ў доме. Цёпла й светла на душы. і ніколі, і нікому Больш не стыць у шалашы. 1985 Nike Air Max