Ля казявак малых, ля жукоў аднарогіх -
Зь мірам ціха жыву,
Мурашам, што паўзуць да стала ад падлогі -
Цукар шчыра драблю,
А кароўцы чырвонай, казытлівай на карку -
Дам далоні свае…
Гасподзь Навышны, сусьветны Ўладарца -
Мы ўсё - дзеці твае.
-12.05.16.