Ты не ўстанеш, не пабачыш,
Як мне цяжка аднаму -
Словы болю, горыч плачу
Выказаць няма каму.
Моўчкі тупаю ля хаты
Ці то ў хаце штось раблю -
Чую боль вялікай страты,
Колькі слёз за дзень пральлю.
Ранак, вечар сустракаю,
Еду некуды, іду -
Боль нясу. Не забываю
Між людзей сваю бяду.
Вочы выплакаў глыбока,
Радасці не бачу больш.
Як жа жыць мне адзінока?
Як жа вынесці мне боль?
03.10.1989