Ля курганоў продкаў маіх.
Я гэтаксама йду за імі
І гэтаксама сыйду ў сон,
За ўсімі продкамі маімі
Ля тых маўклівых курганоў.
Вякоў няўмольнае радзеньне
Ад нас хавае не іх тло,
Не дзірвань іх з пяску, каменьня,
А помнік дзе жыцьцё было.
Там мая малая часьцінка,
Што ў прочкі бегла па жыцьці,
Продкаў нічым не ўстрывожыць,
Нічым жывучых не збядніць.
Усё адбудзецца звычайна,
Як вызваленьне з цясьніны,
Як доўгачаканае яднаньне
Ля курганоў продкаў маіх.
-12.10.20