Год нямала з блізкага далля,
Быццам з-пад рукі, з-пад аблачыны
Матухна латвійская зямля
Ў гэты бок глядзіць азёр вачыма,
Дзе да сэрца блізка прыняла,
Як прымае родных сваіх, гэтак
Маці беларуская зямля
Дарту – маці генія-паэта
Яніса, што ўзяў яшчэ змаля
Дар ад маці шчырасці, сумлення…
Будзь ёй, беларуская зямля,
Мяккай,
чым латвійская не меней.