Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЛЯ ВАРОТ ПЕКЛА

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Як распытваць пачнуць
Пра зямныя грахі --
я пакаюся,
Бо ад рая,
што быў да паэта глухім, --
адракаюся.

Калі дрэнна пісаў
(бо гула галава) --
заракаюся.
З Мефістофелем я
Не на год, не на два
парукаюся.

На пякельным агні,
Як пісьмовым стале,
прызвычаюся,
Бо зусім не пісаць
Нават тут, у катле,
не ручаюся.