Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лялея

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

У матулі, у садочку
Расцвіла лялея.
Абдымала маці доньку
Ласкі не жалея.
Прыпеў:
Ой ля ,ой ля,ой лялея
Ой лялея кветка.
Да цябе хіліца хлопец
Мая родна дзетка. - 2р.

Ходзіць хлопец зажуроны
Не сарваці кветку.
Ён даўно ужо заручоны
З нашаю суседкай.
Прыпеў:
Ой ля ,ой ля,ой лялея
Ой лялея кветка.
Да цябе хіліца хлопец
Мая родна дзетка. - 2р.

А лялея расцвітала
Сонейку ўсміхалась.
Бо яго даўно кахала
З ім жа сустракалась
Прыпеў:
Ой ля ,ой ля,ой лялея
Ой лялея кветка.
Да цябе хіліца хлопец
Мая родна дзетка.
Ой ля,ой ля,ой лялея
Ой лялея кветка.
Хлопец больш няходзіць міма -2р.
Бо саравна кветка,
Бо сарвана кветка,
Бо саравна кветка…

Лілія Воронова 16.07.2020г.