Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лясы нырнулі ў хмары шэрыя...

Сярэдняя: 4.4 (75 галасоў)

Лясы нырнулі ў хмары шэрыя,
Прыкрыўшы голлем птушанят.
А ты смяялася, не верыла,
Што будзе дождж, што будзе град.

Углыб, углыб усё імчалася
І за сабой мяне вяла;
Хавала вочы і смяялася
І нейкай дзіўнаю была.

А гром рыкаў ужо раз’юшана
За кожнай елкай і сасной.
І прашаптала ты узрушана:
“Што ж нам рабіць, харошы мой?”

А елка, хітрая і цёмная,
У сховішча пазвала нас.
Я вочы цёмныя, бяздонныя
Так блізка ўбачыў першы раз.

Завесілі нас ліўні белыя,
Загінуў свет, дарог няма.
І да мяне, заўжды нясмелая,
Ты прыгарнулася сама.

Стагналі дрэвы мнагарукія,
Ламаўся з грукатам прастор,
І сэрцы ў лад грымотам грукалі,
І бліскавіцы секлі бор…

Забуду ўсё: сяброў і вершы я,
Ды зберагу да скону дзён
Гарачых вуснаў шчырасць першую,
Ігліцы пах і ліўня звон.



Верш ствараецца адным і

Верш ствараецца адным і аднойчы і можа быць геніяльным адразу і назаўжды.Гэта той выпадак. Нібы ўчора напісаны. Назаўжды юны.

Вельмi прыгожы и рамантычны

Вельмi прыгожы и рамантычны твор!

Чоткi вершык

Чоткi вершык